Стартаваў семінар для СМІ і блогераў "Адзін дзень з МНС", у якім прымае ўдзел і журналіст ЛК

18.07.2025

Стартаваў семінар для СМІ і блогераў "Адзін дзень з МНС", у якім прымае ўдзел і журналіст ЛК

Вывучыць, як працуе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях знутры, і пагрузіцца ў небяспечны і рызыкоўны свет ратавальнікаў - галоўныя мэты семінара.

Адзін дзень з МНС: журналісты і блогеры спрабуюць сябе ў ролі ратавальнікаў!

Сёння навучальны палігон аператыўна-тактычнай падрыхтоўкі работнікаў МНС ператварыўся ў арэну для сапраўдных выпрабаванняў. Нашы калегі з медыя і блогасферы прайшлі "баявое хрышчэнне", прымерыўшы на сябе ролю ратавальнікаў ва ўмовах, максімальна набліжаных да рэальных НС.

Вопыт, які змяняе ўяўленне пра бяспеку: горача, адказна і вельмі пазнавальна!