Стратэгія поспеху: Лепельскі лясгас занесены на абласную Дошку гонару па выніках работы за 2024 год

02.05.2025

Стратэгія поспеху: Лепельскі лясгас занесены на абласную Дошку гонару па выніках работы за 2024 год

Лепельскі лясгас што ні год, то ў лідарах. 2025-ы не стаў выключэннем. Дамагацца высокіх вынікаў для лясгаса - не разавы тактычны ход, а стратэгія. У чым сакрэт поспеху, даведалася карэспандэнт "ВВ".

Хутка ў Лепельскім лясгасе адбудзецца адкрыццё абноўленага адміністрацыйнага будынка, рэканструкцыя якога была адной з галоўных задач для кіраўніцтва, бо стварэнне камфортных умоў працы – прыярытэтны напрамак развіцця ўстановы. Дырэктар лясгаса Андрэй Бародзіч надае гэтаму асаблівую ўвагу: маладым спецыялістам і дасведчаным работнікам, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, вылучаецца арэнднае жыллё павышаецца заработная плата.