Сумеснае пасяджэнне прэзідыума раённага Савета дэпутатаў і раённага выканаўчага камітэта

27.08.2024

Сумеснае пасяджэнне прэзідыума раённага Савета дэпутатаў і раённага выканаўчага камітэта

Сёння галоўнымі для абмеркавання сталі пытанні Горскага сельскага выканаўчага камітэта. Традыцыйна адказныя выканаўцы далажылі, якія праблемы былі абазначаны мясцовымі жыхарамі падчас правядзення сходаў і сустрэч з насельніцтвам.

Гандлёвае забеспячэнне, жыллёва-камунальнае абслугоўванне, захаванне аўтаўладальнікамі хуткаснага рэжыму, выдаленне аварыйных дрэў, адлоў бадзяжных сабак і катоў, вулічнае асвятленне, работа аўтакрамы, добраўпарадкаванне дзіцячай пляцоўкі – гэтыя і іншыя тэмы гучалі ад вяскоўцаў.

Разгледзелі сёння таксама пытанні навядзення парадку і добраўпарадкавання на тэрыторыі Горскага сельсавета, захаванне зямельнага заканадаўства, работу сацыяльнага абслугоўвання, забеспячэнне пажарнай бяспекі, стан правапарадку.

Дэталёва і ўсебакова абмеркавалі таксама пытанне "Аб ідэалагічнай і інфармацыйна-тлумачальнай рабоце з насельніцтвам па месцы жыхарства на тэрыторыі Лепельскага раёна".

Як адзначыў старшыня раённага Савета дэпутатаў Ігар Урбан, у пытаннях арганізацыі камфортных умоў жыццядзейнасці ў сельскіх населеных пунктах вядучая роля адведзена старшыням сельвыканкамаў.

Для вас не можа быць дробных і нязначных праблем. Вы павінны ведаць, што хвалюе кожнага жыхара той ці іншай вёскі ці аграгарадка, рэагаваць на іх звароты і пажаданні, падтрымліваць у цяжкіх сітуацыях. Вы, старшыні сельвыканкамаў, - галоўныя праваднікі паміж дзяржаўнай палітыкай і мясцовымі жыхарамі.