Сумеснымі намаганнямі - да чысціні ў горадзе

05.11.2024

Сумеснымі намаганнямі - да чысціні ў горадзе

Як вядома, арганізацыя вывазу цвёрдых камунальных адходаў мае важнае значэнне як для гарадскога, так і для сельскага насельніцтва

Гэта дапамагае падтрымліваць чысціню вуліц, прадухіляць забруджванне навакольнага асяроддзя і паляпшаць якасць жыцця людзей. У сельскай мясцовасці пытанні вывазу ЦКА дапамагаюць яшчэ і прадухіліць з'яўленне звалак у лясным масіве і хмызняках.

- Толькі агульнымі намаганнямі мясцовай улады, камунальнай службы і насельніцтва мы зможам палепшыць экалагічную абстаноўку ў рэгіёне. Вельмі важна, каб і жыхары Лепельшчыны ўсведамлялі сваю ролю ў гэтым працэсе. КУВП "Бароўка" спецыялізуецца на зборы, вывазе і пахаванні цвёрдых камунальных адходаў ад насельніцтва і юрыдычных асоб, – адзначае дырэктар прадпрыемства Андрэй Балотнік.