Супрацоўнікі аддзела ДАІ разам з юнымі інспектарамі нагадалі лепельчанам пра бяспеку на дарогах

21.05.2024

Супрацоўнікі аддзела ДАІ разам з юнымі інспектарамі нагадалі лепельчанам пра бяспеку на дарогах

У рамках мерапрыемства "Мабільнасць па правілах!" супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі Лепельскага РАУС сумесна з прадстаўніком БРСМ і камандай ЮІД ДУА "Сярэдняя школа №3 горада Лепеля" правялі прафілактычную акцыю на вуліцах горада. Спачатку супрацоўнікі міліцыі нагадалі школьнікам Правілы дарожнага руху, што трэба прымяняць свае веды ў паўсядзённым жыцці ў якасці пешаходаў і веласіпедыстаў. Разабралі некаторыя небяспечныя сітуацыі, якія могуць іх падцікоўваць на праезнай частцы, і аб важнасці выкарыстання святлоадбіўных элементаў у цёмны час сутак. Таксама распавялі пра месцы, дазволеныя для язды на самакаце, веласiпедзе, роліках...

Затым супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі і ЮІДаўцы выйшлі на вуліцы горада і нагадалі вадзіцелям і пешаходам аб узаемнаветлівасці на праезнай частцы. Яны заклікалі ўдзельнікаў дарожнага руху гарантаваць бяспеку людзям старэчага ўзросту, прапаноўваць дапамогу на дарозе і выконваць асаблівую асцярожнасць пры руху ў жылых зонах, на дваровых тэрыторыях, асабліва каля дзіцячых пляцовак, і ў зоне пешаходных пераходаў.

Вадзіцелі і пешаходы, паразмаўляўшы з юнымі інспектарамі, гаварылі ім дзякуй і абяцалі быць законапаслухмянымі ўдзельнікамі дарожнага руху. 

— Мы хочам, каб наш горад быў бяспечным для ўсіх, каб было менш на дарогах здарэнняў, а для гэтага кожны ўдзельнік дарожнага руху павінен быць законапаслухмяным. Важна, каб кіроўцы не садзіліся за руль у стане алкагольнага ап'янення, таму што менавіта з-за гэтага адбываецца больш за ўсё ДТЗ, - кажа кіроўцу юны інспектар.

Наталля Храпавіцкая. Газета "Лепельскі край"