Супрацоўнікі ДАІ Лепельскага РАУС у рамках прафілактычнага мерапрыемства «Дзеці і гаджэты!» наведалі ДУА «Сярэдняя школа №3 г. Лепеля»

27.09.2023

Супрацоўнікі ДАІ Лепельскага РАУС у рамках прафілактычнага мерапрыемства «Дзеці і гаджэты!» наведалі ДУА «Сярэдняя школа №3 г. Лепеля»

Супрацоўнікі АДАІ Лепельскага РАУС у рамках прафілактычнага мерапрыемства "Дзеці і гаджэты!", накіраванага на прапаганду правапаслухмяных паводзін дзяцей на дарозе, недапушчальнасці выкарыстання падчас руху мабільных тэлефонаў, навушнікаў і іншых сродкаў наведалі ДУА "Сярэдняя школа №3 г. Лепеля" і правялі гутарку з навучэнцамі аб важнасці захавання правілаў бяспечных паводзін на дарозе.