Сустрэча з кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і старшынёй Віцебскага аблвыканкама

16.03.2022

Сустрэча з кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і старшынёй Віцебскага аблвыканкама

Сёння ў клубе 19-й асобнай гвардзейскай Мікалаеўска-Будапешцкай ордэна Суворава II ступені механізаванай брыгадзе, якая дыслакуецца ў в.Заслонава, адбылася сустрэча ваеннаслужачых, прадстаўнікоў працоўных калектываў населенага пункта з кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Ігарам Сяргеенкам і старшынёй Віцебскага. Асноўныя тэмы абмеркавання - няпростая сітуацыя, якая склалася ва Украіне, уплыў санкцый, якія прад'яўляюцца з боку краін Захаду, на эканамічнае развіццё Беларусі і Расіі, а таксама іншыя актуальныя пытанні.