Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
03.12.2025
"Святліцы" - 20 гадоў!
Клопат аб пажылых грамадзянах - адзiн з асноўных абавязкаў сацыяльных службаў.
Для забеспячэння камфортных умоў пражывання людзей, якія перайшлі мяжу пенсійнага ўзросту, але па існуючых жыццёвых абставінах не могуць забяспечыць сабе паўнавартасны догляд самастойна, у снежні 2005 года ў аграгарадку Камень было адкрыта аддзяленне кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў "Святліца" ТЦСАН Лепельскага раёна
У гэтыя дні "Святліца" адзначае 20-годдзе сваёй дзейнасці, і за гэты перыяд каля 500 пажылых грамадзян адчулі тут сапраўдны хатні клопат.
Узначальвае аддзяленне з дня яго заснавання Алена Чувіліна, якая гадзінамі можа распавядаць пра жыхароў "Святліцы". Многія супрацоўнікі таксама прысвяцілі 2 дзясяткі гадоў працоўнай дзейнасці, дзелячыся клопатам і цяплом з тым, каму гэта неабходна.
Свае віншаванні з юбілейнай датай у адрас работнікаў і падапечных аддзялення кругласутачнага знаходжання выказалі начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Марына Іназемцава, дырэктар ТЦСАН Лепельскага раёна Наталля Іванова, выконваючы абавязкі старшыні Каменскага сельсавета, старшыня Лепельскай раённай арганізацыі Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Алеся Ерашова і іншыя госці.
Яны адзначылі, што дзейнасць аддзялення - сапраўдная місія дабра, любові, міласэрнасці.
Дзякуючы штодзённай працы згуртаванай каманды работнікаў створаны камфортныя ўмовы для пражывання, набліжаныя да хатніх, так як яны ставяцца да справы з цеплынёй і жаданнем прыўнесці ў гэты свет карысць і дабро.
Таксама Марына Іназемцава ад кіраўніцтва раёна пажадала ўсім моцнага здароўя, дабрабыту, росквіту, уручыўшы загадчыку аддзялення Алене Чувілінай падарункавы сертыфікат на куплю агароднінарэзкі.
Музычныя нумары падарылі ўдзельнікі вакальнага ансамбля "Гармонія" ТЦСАН Лепельскага раёна і вакальнай групы "Беражніцы" Каменскага СДК
Таксама для жыхароў "Святліцы" былі падрыхтаваныя салодкія сюрпрызы.