Святлоадбівальнік ратуе жыццё!

07.10.2025

Святлоадбівальнік ратуе жыццё!

Прафілактычная рэспубліканская акцыя па папярэджанні дарожна-транспартных здарэнняў пад назвай "Святлоадбівальнік ратуе жыццё!" актыўна крочыць па Лепельшчыне

Супрацоўнікі аддзела ДАІ Лепельскага РАУС пагутарылі з пешаходамі і веласіпедыстамі, распавялі пра важнасць нашэння святлоадбівальных элементаў, растлумачвалі правілы руху ў цёмны час сутак, а таксама ўручылі камізэлькі павышанай бачнасці і флікеры.

Дзяржаўтаінспектары падарылі іх тым, хто на дарозе не быў пазначаны. Многія пешаходы прызналіся, што флікеры ў іх ёсць і яны іх пастаянна выкарыстоўваюць у цёмны час сутак.