Сёлета адзначаецца юбілей - 15 гадоў сяброўства паміж клубам для людзей з інваліднасцю "Добрыя сустрэчы" ТЦСАН Лепельскага раёна і клубам "Рамонак" гарадской бібліятэкі з Балахны, Ніжагародская вобласць

09.12.2024

Сёлета адзначаецца юбілей - 15 гадоў сяброўства паміж клубам для людзей з інваліднасцю "Добрыя сустрэчы" ТЦСАН Лепельскага раёна і клубам "Рамонак" гарадской бібліятэкі з Балахны, Ніжагародская вобласць

Гэтыя два клубы на працягу ўсіх гэтых гадоў падтрымліваюць цесныя сувязі, абменьваючыся досведам, ведамі і культурнымі традыцыямі.

У рамках сумеснага праекта "Краезнаўства, якое аб'ядноўвае краіны", на базе аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў прайшоў тэлемост, які стаў яркай падзеяй для ўдзельнікаў. Лепельчане арганізавалі для сваіх сяброў з Расіі майстар-клас па прыгатаванні традыцыйнай лепельскай стравы — "клёцак з душамі".

Спецыяліст па турызме Марыя Станкевіч з турыстычнага інфармацыйнага цэнтра "Лепель" таксама правяла займальную віктарыну для ўсіх удзельнікаў, што дадало яшчэ больш інтэрактыву і весялосці ў праграму.

Нагадаем, снежань у Беларусі абвешчаны месяцам гастранамічнага турызму, што робіць гэтае мерапрыемства асабліва актуальным. Удзельнікі не толькі навучыліся гатаваць новую страву, але і змаглі абмеркаваць гастранамічныя традыцыі абедзвюх краін, абмяняцца рэцэптамі і ідэямі для будучых сустрэч.