Таленавітая лепельская школьніца заваявала "срэбра" на шахматным турніры

15.04.2025

Таленавітая лепельская школьніца заваявала "срэбра" на шахматным турніры

З 9 па 10 красавіка ў Віцебску прайшлі абласныя спаборніцтвы па шахматах "Белая ладдзя", у якіх удзельнічалі 12 каманд юных шахматыстаў 2011 года нараджэння і маладзейшых. Лепельскі раён годна прадставіла каманда з сярэдняй школы №3, а адну з ключавых перамог прынесла вучаніца 8Б класа Таісія Мастоўнікава, якая заняла 2 месца ў індывідуальным заліку.

Таісія займаецца шахматамі ў Цэнтры дзіцячай творчасці пад кіраўніцтвам трэнера Віктара Мікалаевіча Радзько, але яе таленты не абмяжоўваюцца шахматнай дошкай. Дзяўчынка захапляецца валейболам, лыжамі і лёгкай атлетыкай, дэманструючы рознабаковыя спартыўныя здольнасці. Акрамя таго, яна паспяхова выступае на алімпіядах па матэматыцы.

Віншуем Таісію з яркай перамогай і жадаем новых дасягненняў у вучобе, спорце і шахматах!