Тэма адзінства і згоды нашага народа працягвае гучаць у калектывах Лепельскага раёна

02.10.2025

Тэма адзінства і згоды нашага народа працягвае гучаць у калектывах Лепельскага раёна

У рамках Адзінага дня інфармавання сустрэчу з педагогамі Слабадской сярэдняй школы правёў лідар дэпутацкага корпуса раёна Ігар Урбан

Як было адзначана, гісторыя нашай краіны не раз паказвала, што менавіта адзінства народа, яго любоў да Радзімы заўсёды станавіліся вырашальным фактарам у любых сітуацыях, дапамагалі выстаяць у гады Вялікай Айчыннай вайны і пераадолець любыя складанасці.

Па традыцыі сустрэча працягнулася гутаркай. Прадстаўнікі калектыву адрасавалі госцю хвалюючыя іх пытанні і атрымлівалі па іх тлумачэнні. Напрыклад, адно з пытанняў закранула тэму далейшага развіцця аграгарадка Слабада. Добраўпарадкаванне, працоўныя месцы, жыллё - пра перспектывы населенага пункта гаварылі ў гэты дзень.