Урачыстая цырымонія ўручэння пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь у рамках Усебеларускай акцыі "Мы - грамадзяне Беларусі!" прайшла сёння ў канферэнц-зале раённага краязнаўчага музея

14.03.2025

Урачыстая цырымонія ўручэння пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь у рамках Усебеларускай акцыі "Мы - грамадзяне Беларусі!" прайшла сёння ў канферэнц-зале раённага краязнаўчага музея

Галоўнымі героямі ўрачыстасці сталі 14-гадовыя юнакі і дзяўчаты - прадстаўнікі гарадскіх школ. Усяго 10 чалавек. Галоўны дакумент маладым людзям уручыў кіраўнік Лепельскага раёна Міхаіл Кісялевіч. Таксама на цырымоніі ўручэння прысутнічалі Святлана Шэвелева, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама, Кацярына Бараноўская і Марыя Фралова, першы і другі сакратары раённага камітэта ГА "БРСМ".

- Вось ужо 31 год запар мы, як незалежная суверэнная краіна, адзначаем Дзень Канстытуцыі. За гэтыя гады зроблена многае Для таго, каб Беларусь стала дзяржавай, у якой кожны мае магчымасць рэалізаваць сябе. У кожнага з вас наперадзе вялікая будучыня, і сёння вы робіце ўпэўненыя крокі да яе. Атрыманне пашпарта - гэта ўваходжанне ў самастойнае жыццё. Але быць грамадзянінам - гэта не толькі мець правы, гэта яшчэ і вельмі адказны абавязак. У першую чаргу - рабіць усё, што залежыць ад вас для росквіту нашай Радзімы, - звярнуўся да хлопцаў старшыня райвыканкама.

Пасля цырымоніі ўручэння пашпартоў хлопцы сталі ўдзельнікамі адкрытага дыялогу і змаглі задаць свае пытанні Міхаілу Кісялевічу.

Кім марылі стаць у дзяцінстве, ці памятаеце ўручэнне вам пашпарта, якіх падыходаў прытрымліваецеся ў выхаванні дзяцей, пра што марыце? Гэтыя і іншыя пытанні адрасавалі школьнікі Міхаілу Леанідавічу.

Сустрэча выйшла ўрачыстай, душэўнай і, вядома, запамінальнай. Як адзначыў старшыня райвыканкама, з кожным разам такія сустрэчы з моладдзю пакідаюць у яго сэрцы ўсё больш цёплых пачуццяў, бо нашы юныя хлопцы поўныя ўсвядомленасці, мэтанакіраванасці і энтузіязму. І тут прасочваецца толькі станоўчая дынаміка.