Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню Дзяржаўных герба, сцяга і гімна Рэспублікі Беларусь, з удзелам прадстаўнікоў органаў улады, ветэранаў, працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый і навучальных устаноў раёна прайшло ў гарадскім парку

12.05.2025

Патрыятычнае свята дазволіла адчуць сапраўднае народнае адзінства.

- Мы сабраліся тут ушаноўваць нашы сімвалы - сцяг, герб і гімн. Няхай яны заўсёды нагадваюць нам аб гонары за нашу дзяржаву і аб нашай вернасці ёй. Няхай кожны з вас стане сапраўдным абаронцам і будаўніком нашай Беларусі! Мы павінны берагчы нашу спадчыну і перадаваць яе будучым пакаленням, каб яны таксама адчувалі сілу і прыгажосць нашай краіны. Сёння мы стаім тут разам, аб'яднаныя любоўю да Беларусі. Няхай гэтая любоў будзе заўсёды нашым галоўным напрамкам і рухаючай сілай ва ўсіх вашых справах, — звярнуўся да землякоў кіраўнік раёна Міхаіл Кісялевіч.