Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
09.12.2025
Традыцыі супрацоўніцтва навуковых аддзелаў ДПУ "Бярэзінскі біясферны запаведнік" і нацыянальных паркаў Беларусі даўно наладжаны
Многія навуковыя супрацоўнікі працуюць на запаведнай тэрыторыі не адно дзесяцігоддзе, валодаюць велізарным вопытам назіранняў у прыродзе і веданнем методык вывучэння жывёльнага і расліннага свету, якімі могуць падзяліцца з калегамі з нацпаркаў.
Для абмену вопытам і кансультацый у Бярэзінскім запаведніку пабывалі маладыя спецыялісты з нацыянальнага парку "Нарачанскі" — малодшыя навуковыя супрацоўнікі Дзмітрый Мораў і Еліз Гюнэрыч.
Госці азнаёміліся як з асаблівасцямі правядзення навуковых даследаванняў у запаведніку ў цэлым, так і з прыватнымі методыкамі вядзення навуковай работы, кожны па сваім навукова-практычным кірунку.
Тэарэтычная частка стажыроўкі ўключала работу з літаратурай і калекцыямі, а практычная — палявыя выхады і выезды па запаведнай тэрыторыі.