Традыцыйная сустрэча кіраўніка раёна Міхаіла Кісялевіча з маладымі спецыялістамі 2021 года

23.08.2021

Традыцыйная сустрэча кіраўніка раёна Міхаіла Кісялевіча з маладымі спецыялістамі 2021 года

21 жніўня ў Лепельскім раённым выканаўчым камітэце адбылася традыцыйная сустрэча кіраўніка раёна Міхаіла Кісялевіча з маладымі спецыялістамі 2021 года. Першымі падзяліцца сваімі думкамі прыйшлі новыя кадры сельскагаспадарчай галіны.

Удзел у мерапрыемстве таксама прынялі Алена Барадзейка, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама і Жанна Кажан, начальнік кадравай службы ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама.

25 - менавіта столькі маладых кадраў у гэтым годзе папоўнілі сельскагаспадарчую галіну Лепельскага раёна. 15 з іх - спецыялісты. Яны і сталі ўдзельнікамі круглага стала. 2021 год стаў па-сапраўднаму ўраджайным на каштоўныя кадры. Запатрабаваныя вакансіі зачынілі як лепельчане, так і жыхары іншых абласцей краіны і нават Расійскай Федэрацыі.

Сярод іх - выпускнікі Лепельскага дзяржаўна аграрна-тэхнічнага каледжа, Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, Беларускага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага ўніверсітэта, а таксама Лужаснянскага аграрнага каледжа. Юрысты, інжынеры, бухгалтара, аграномы, насенняводы, ветэрынарныя фельчары, - гэтыя пасады зараз займаюць учарашнія студэнты.

Мясцовыя або прыезджыя, беларусы ці расiяне, так ці інакш, кожны мае патрэбу ў стабільнасці і перспектывах той мясцовасці, якая дала ім першае працоўнае месца.