Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
12.09.2025
Тры зваршчыкі і адзін інжынер-энергетык папоўнілі ў жніўні калектыў Лепельскага рамонтна-механічнага завода
Такія мужчынскія прафесіі выбралі маладыя спецыялісты Назар Давыдзенка, Дзмітрый Кузьмічонак, Арцём Васілючак, а таксама Раман Маркоўскі.
Трое хлопцаў - выпускнікі Лепельскага аграрна-тэхнічнага каледжа, Назар - учорашні студэнт Віцебскага тэхналагічнага ўніверсітэта.
Старт у кар'еры ў хлопцаў упэўнены, бо падтрымка і настаўніцтва сталі неад'емнымі спадарожнікамі іх працоўных будняў.
- Хлопцы працуюць у нас толькі больш за месяц, але ўжо зразумела, што яны старанныя і здольныя. Некаторых з іх мы ведаем даўно, бо ў нас на заводзе яны праходзілі вытворчую практыку. Цяпер жа маладыя людзі працуюць у статусе нашых калег. Усё, што звязана са зваркай – іх праца. Хлопцы працуюць над вырабам металаканструкцый, а таксама камплектуючых для трактароў. Якасць працы, нягледзячы на пакуль яшчэ невялікі вопыт, высокая, - адзначыў майстар зварачна-зборачнага ўчастка РМЗ Уладзімір Федарцоў.
Адным з тых, хто ўжо цалкам пагрузіўся ў дарослае жыццё, стаў Раман Маркоўскі. Працоўны дзень у хлопца стандартны, з 8 да 17 гадзін, а вось увага з боку кадравай службы асаблівая. Яшчэ б - малады спецыяліст жа!
- Для нашых новых маладых калег мы стварылі ўсе ўмовы, каб адаптацыя да працоўных будняў праходзіла максімальна камфортна. Пытанні жылля, выплаты пад'ёмных і настаўніцтва вырашаны першарадна. Мы зацікаўлены, каб хлопцы не проста прыходзілі да нас, але і замацоўваліся. Дарэчы, маладыя работнікі ўцягнутыя не толькі ў працоўны працэс, але таксама грамадска-палітычнае і прафсаюзнае жыццё. Не прапусцілі хлопцы і Дзень горада – сталі ўдзельнікамі працоўнага шэсця, – пракаментавала Вікторыя Дуброўская, начальнік службы кадраў, сацыяльнага развіцця і ідэалагічнай работы РМЗ.
Дарэчы, сёлета Лепельскі раён папоўнілі 145 маладых спецыялістаў, летась такіх хлопцаў было 113.