Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
14.06.2024
Турзлёт - эмоцыі на ўзлёт!
Паблізу возера Люсінец праходзіць раённы турыстычны злёт. Адкрылі спаборніцтвы аматараў актыўнага адпачынку дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віктар Азаронак, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Святлана Шавялёва, прафсаюзны лідэр раёна Юрый Мілы.
У праграме турзлёту - спартыўныя спаборніцтвы. Таксама ўдзельнікі злёту прадэманструюць майстэрства і спрыт у арганізацыі турыстычнага побыту, конкурсе кулінараў, пакажуць нумары мастацкай самадзейнасці і адпачнуць на вясёлай дыскатэцы.
Маляўнічая прырода, песні ля вогнішча пад гітару, духмяная юха і непаўторнае пачуццё турысцкага братэрства - далучайцеся, лета яшчэ наперадзе!