Тыдзень бацькоўскай любові на Лепельшчыне працягвае адзначацца шэрагам добрых падзей

17.10.2024

Тыдзень бацькоўскай любові на Лепельшчыне працягвае адзначацца шэрагам добрых падзей

Сёння жэст клопату і ўвагі атрымалі бацькі, якія па волі лёсу апынуліся ў няпростай жыццёвай сітуацыі.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віктар Азаронак пры падтрымцы прафсаюзаў Лепельшчыны перадаў нашым землякам Андрэю Баранкову і Наталлі Юрэвіч сертыфікаты на суму 100 рублёў для набыцця неабходных тавараў.

Таксама ў рамках Адзінага дня інфармавання на тэму "Сямейнае выхаванне як аснова моцнай дзяржавы" парламентарый пагутарыў з прадстаўнікамі калектыву філіяла "Лепельскі" ЗАТ "Віцебскаграпрадукт" і навучэнцамі Бароўскай сярэдняй школы.

"Сучасная сістэма выхавання беларусаў шмат у чым абапіраецца на досвед мінулых пакаленняў. Беларусам уласцівыя традыцыі паважлівага стаўлення да бацькоў і старэйшых членаў сям'і, працавітасці, узаемадапамогі і падтрымкі паміж членамі сям'і і роду, паслухмянасці дзяцей, павагі да звычаяў продкаў, сумленнасці, адкрытасці", - сказаў Віктар Уладзіміравіч.