У аддзеле ДАІ Лепельскага РАУС падвялі вынікі прафілактычнай акцыі "Увага – дзеці!", якая праводзілася з 25 жніўня па 5 верасня

11.09.2024

У аддзеле ДАІ Лепельскага РАУС падвялі вынікі прафілактычнай акцыі "Увага – дзеці!", якая праводзілася з 25 жніўня па 5 верасня

Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі нагадалі дзецям і дарослым асноўныя правілы бяспечных паводзін на дарогах. Праводзіліся рэйды сумесна са СМІ.

Сумесна з камандамі юных інспектараў дарожнага руху праведзены шэраг акцый, накіраваных на прафілактыку дарожна-транспартных здарэнняў.

За час правядзення мерапрыемства на тэрыторыі раёна супрацоўнікамі ДАІ спынена 62 факты кіравання кіроўцамі транспартнымі сродкамi без уключэння блізкага святла фар, за парушэнне правілаў перавозкі дзяцей прыцягнута да адказнасці 8 вадзіцеляў, за непрадастаўленне перавагі пешаходам на пазначаных пешаходных пераходах прыцягнута да адказнасці 6 вадзіцеляў, за кіраванне знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення прыцягнуты 1 вадзіцель.

На тэрыторыі Лепельскага раёна дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей не зарэгістравана.