Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
15.10.2024
У атмасферы ўзаемаразумення і зацікаўленасці прайшла сёння сустрэча працоўнай моладзі і кіраўніцтва Бярэзінскага біясфернага запаведніка
Адкрыты дыялог, у якім маладыя людзі маглі наўпрост задаць пытанне дырэктару запаведніка Андрэю Пракошыну, яго намесніку Марыне Гардзей і першаму сакратару раённага камітэта ГА БРСМ Кацярыне Бараноўскай, сабраў як маладых спецыялістаў, так і моладзь, якая не першы год працуе ва ўстанове.
Пытанні жылля, арганізацыі вольнага часу, працягу вучобы, папулярызацыі прафесіі адкрыта і на роўных абмеркавалі за "круглым сталом".
"Лічу, што ўзаемадзеянне з працуючай моладдзю - адзін з асноўных напрамкаў работы нашай арганізацыі. Яны наш касцяк і рухаючая сіла. Ад іх актыўнай пазіцыі залежыць, як мы будзем жыць далей", - адзначыла Кацярына Бараноўская, першы сакратар РК ГА БРСМ.
Нагадаем, у 2025 годзе Бярэзінскі біясферны запаведнік адзначыць вялікі юбілей - 100-годдзе з дня ўтварэння.