У Бароўскім сельскім выканаўчым камітэце прайшла сустрэча членаў інфармацыйна-прапагандысцкай групы на чале са старшынёй райвыканкама Міхаілам Кісялевічам

05.11.2024

У Бароўскім сельскім выканаўчым камітэце прайшла сустрэча членаў інфармацыйна-прапагандысцкай групы на чале са старшынёй райвыканкама Міхаілам Кісялевічам

У аўдыторыі сабраліся вайскоўцы, кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый, размешчаных на тэрыторыі дадзенага сельсавета. Таксама ўдзел у размове прыняла Святлана Шавялёва, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама.

Сямейнае выхаванне як аснова моцнай дзяржавы - гэта тэма стала галоўнай для гутаркі.

Як адзначыў Міхаіл Леанідавіч, у Беларусі дзейнічае разгалінаваная сістэма дзяржаўнай падтрымкі сем'яў, у тым ліку выхоўваючых дзяцей. У яе ўваходзяць дзяржаўныя дапамогі пры нараджэнні і выхаванні, сямейны капітал, сацыяльная дапамога і сацыяльныя паслугі, гарантыі ў розных сферах і іншае.  Важнае з гутаркі:

На 1 кастрычніка бягучага года ў Лепельскім раёне 415 сем'яў, у якіх выхоўваецца 1347 дзяцей. З 2015 года па кастрычнік 2024 года Лепельскім раённым выканаўчым камітэтам прынята 497 рашэнняў аб назначэнні сямейнага капіталу. Дапамогу да новага навучальнага года атрымалі 352 шматдзетныя сем'і на 729 дзяцей на агульную суму 94,697 рублёў.

Таксама на сустрэчы выступіла Святлана Шавялёва, якая нагадала прысутным, што ў Беларусі пачалася выбарчая кампанія. Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь назначаны на 26 студзеня 2025 года.

Традыцыйна ў завяршэнні сустрэчы кіраўнік раёна адказаў на хвалюючыя грамадзян пытанні. Большасць з іх датычылася будаўніцтва жылля.