У Беларусі і Расіі ўшаноўваюць подзвіг і памяць савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны

20.08.2024

У Беларусі і Расіі ўшаноўваюць подзвіг і памяць савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны

80-годдзе Перамогі мы святкуем разам.

27 студзеня 2024 года Расiя адзначыла 80-ю гадавіну поўнага вызвалення Ленінграда ад фашысцкай блакады, якая доўжылася амаль 900 дзён.

І сёння дэлегацыя ў асобе Ігара Урбана - старшыні раённага Савета дэпутатаў, Васіля Пшонкі - старшыні Савета ветэранаў, Эльвіры Падляпенкінай - загадчыка аддзялення сацыяльнай дапамогі дома ТЦСАН Лепельскага раёна наведалі з ганаровай місіяй Барыса Аляксандравіча Парадкіна. Будучы дзіцём лепельчанін перажыў нягоды блакаднага жыцця: голад, холад, пастаянную пагрозу жыццю ад бамбардзіровак і абстрэлаў, страх, страту блізкіх. Ён да гэтага часу нясе асаблівую місію: нагадвае ўсяму свету аб трагедыі абложанага Ленінграда і бяспрыкладным подзвігу яго абаронцаў і жыхароў.

Ганаровы знак ад імя Урада Санкт-Пецярбурга "У гонар 80-годдзя поўнага вызвалення Ленінграда ад фашысцкай блакады" уручыў нашаму земляку Ігар Урбан.

Ушаноўваючы ветэрана-блакадніка, мы нізка кланяемся - выстаяўшаму, выжыўшаму, перамогшаму. Мы жадаем усім, хто перажыў блакаду, моцнага здароўя, бадзёрасці духу і ўсяго самага лепшага, - пажадаў Ігар Генадзевіч.