У калектывах Лепельскага раёна працягваюцца сустрэчы, падчас якіх грамадзянам распавядаюць пра этапы выбарчай кампаніі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

11.12.2024

У калектывах Лепельскага раёна працягваюцца сустрэчы, падчас якіх грамадзянам распавядаюць пра этапы выбарчай кампаніі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Сёння з лепельчанамі паразмаўлялі Святлана Шавялёва, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама, а таксама Кацярына Бараноўская, першы сакратар РК ГА БРСМ.

Кожны дзень мы робім нейкі выбар. Часцей за ўсё ад яго залежыць якасць нашага жыцця, сённяшні наш дабрабыт, родных і блізкіх. А вось выбар, які нам трэба зрабіць 26 студзеня 2025 года стане вызначальным у многіх сэнсах не толькі для цяперашняга пакалення, але і наступных, - звярнулася да землякоў Святлана Шавялёва. - Указ аб прызначэнні выбараў быў падпісаны ў кастрычніку, і з гэтага часу пачалася планамерная падрыхтоўчая работа.  Маладзёжны лідэр раёна правяла з завадчанамі гульню ў рамках праекту "Азбука грамадзяніна". Гэты праект дазваляе павысіць цікавасць да выбараў як да найважнейшай палітычнай падзеі.