У лепельчан - лепшыя навуковыя даклады

09.04.2025

У лепельчан - лепшыя навуковыя даклады

Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыі навучэнцаў "Мой першы крок у навуку" адбылася 24-28 сакавіка 2025г. у Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце.

Мэта канферэнцыі - уцягванне навучэнцаў Беларусі ў навукова-даследчую дзейнасць.

Арганізатарамі канферэнцыі выступілі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і УА "Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт".

Па выніках канферэнцыі навучэнка 10 класа СШ №1 г. Лепеля Судак Лізавета заслужана ўзнагароджана дыпломам I ступені за лепшы даклад у намінацыі "Гісторыя і археалогія".