У Лепелі адбылася прэзентацыя кнігі «Генацыд беларускага народа»

28.06.2022

У Лепелі адбылася прэзентацыя кнігі «Генацыд беларускага народа»

Сёння, 28 чэрвеня ў дзень вызвалення горада Лепеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у цэнтральнай раённай бібліятэцы г. Лепель адбылася прэзентацыя кнігі - «Генацыд беларускага народа». Кніга выйшла пад рэдакцыяй Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Андрэя Іванавіча Шведа.

Уключае ў сябе даведачна-аналітычныя і дакументальныя матэрыялы аб генацыдзе беларускага народа падчас ВАВ. Дадзеная кніга распавядае, як на працягу трох гадоў фашысцкія карнікі спальвалі і разбуралі беларускія гарады і вёскі. Каб увесь свет ведаў і памятаў пра тую страшную вайну – кніга выдадзена на дзвюх мовах – рускай і англійскай.

На прэзентацыі прысутнічала старшы пракурор пракуратуры Віцебскай вобласці - Драгель Вікторыя Уладзіміраўна, якая больш падрабязна пазнаёміла з матэрыяламі кнігі.

Таксама на мерапрыемства былі запрошаныя навучэнцы Лепельскага аграрна-тэхнічнага каледжа, супрацоўнікі РАНС, супрацоўнікі пракуратуры, супрацоўнікі сельскіх бібліятэк, прадстаўнікі мясцовага СМІ, а таксама жыхары г.Лепель.

Падчас мерапрыемства ўдзельнікам была паказана слайд-прэзентацыя – «Памяць зніклых вёсак», у якой расказваецца аб спаленых вёсках Лепельскага раёна.

Доўг кожнага з нас - у імя будучых пакаленняў захаваць памяць аб мінулай вайне, незаменных стратах і страшных пакутах. Мы не маем права забыць мужнасць і стойкасць, адвагу і патрыятызм нашых землякоў, нашых герояў. Мы ганарыліся, і будзем ганарыцца імі.