У Лепелі адбылася Х справаздачна-выбарная канферэнцыя Лепельскай раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу

26.09.2024

У Лепелі адбылася Х справаздачна-выбарная канферэнцыя Лепельскай раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу

На канферэнцыі дэлегаты раённай арганізацыі падвялі вынікі работы за справаздачны перыяд, абралi кіруючыя органы і абазначылі асноўныя напрамкі дзейнасці на бліжэйшую перспектыву.

У рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел першы намеснік старшыні – начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Лепельскага райвыканкама Аляксандр Ярахновіч, намеснік старшыні Віцебскай абласной прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Ірына Грунтова і старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў Юрый Мілы.

Старшынёй Лепельскай раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК аднагалосна абрана Наталля Мончык.