Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
17.11.2022
У Лепелі павіншавалі работнікаў аграпрамысловага комплексу з прафесійным святам
Сёння лепельчане адзначылі надыходзячае прафесійнае свята АПК краіны - Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці.
Лепшых аграрыяў раёна ва ўрачыстай абстаноўцы павіншавалі кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў, партнёрскіх прадпрыемстваў і раённых арганізацый сацыяльнай сферы.
«Вы - гонар роднай зямлі. Дзякуючы зладжанай працы вяскоўцаў наш край становіцца з кожным годам эканамічна мацней. Дзякуй за працу!» – такія словы неаднаразова гучалі са сцэны.
-Дзень працаўнікоў сельскай гаспадаркі - гэта свята ўсяго нашага раёна, свята земляробаў і жывёлаводаў, працаўнікоў прадпрыемстваў перапрацоўчай прамысловасці, спецыялістаў і кіраўнікоў, моладзі і ветэранаў сельскагаспадарчай вытворчасці.
Сёння мы ўшаноўваем людзей, якія ўносяць важкі ўклад ва ўмацаванне адной з жыццёва важных галін эканомікі. Усе мы ведаем, што ад вашай працы шмат у чым залежыць дабрабыт нашага краю і сацыяльная стабільнасць.
Гэты год аказаўся няпростым для нашых аграрыяў. Позняя вясна, летняя засуха вельмі негатыўна паўплывалі на ўсходы і развіццё сельскагаспадарчых культур. Тым не менш, земляробы Лепельскага раёна ўнеслі свой важкі ўклад у агульны каравай вобласці. У 2022 годзе сельскагаспадарчымі арганізацыямі раёна намалочана збожжа 33,8 тысяч тон, што на 21,3 працэнта больш за леташняга ўзроўню. Ураджайнасць збожжавых і зернебабовых культур склала 27,8 цэнтнера з гектара. Найбольшы ўклад у агульны бохан унёс філіял «Баброва-Агра» ЗАТ «Віцебскаграпрадукт», намалаціўшы 10,9 тыс. тон збожжа.
У бягучым годзе земляробамі раёна вырашчана і ўбрана рапсу 2,0 тысячы тон пры ўраджайнасці 9,4 цэнтнера з гектара, - адзначыў у сваім выступленні кіраўнік раёна Міхаіл Кісялевіч.
Урачыстую цырымонію ўручэння ўзнагарод правялі старшыня раённага выканаўчага камітэта, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Алена Барадзейка, а таксама старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Сяргей Мартыновіч.