Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
23.08.2022
У Лепелі прайшло выязное пасяджэнне аблвыканкама
На парадку дня пытанні будаўніцтва жылля, стварэння камфортных умоў пражывання, падрыхтоўка да стойлавага ўтрымання БРЖ. У паседжанні прынялі удзел старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Андрэйчанка, старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў, памочнік Прэзідэнта - інспектар па Віцебскай вобласці Анатоль Ліневіч.
Кіраўнік вобласці Аляксандр Субоцін падкрэсліў, што пытанні, вынесеныя на парадак дня, актуальныя. Пэўную трывогу выклікае тэма будаўніцтва жылля: не забяспечваюцца паказчыкі па яго ўводзе ў многіх рэгіёнах вобласці. Ёсць недахопы і на сельгаспрадпрыемствах Лепельскага раёна, дзе трэба наводзіць парадак. Сёння будзе магчымасць паглядзець, як лiквiдуюцца недахопы, якія былi пазначаны тыдзень таму.
Аляксандр Субоцін акцэнтаваў увагу, што ўсе грошы, выдзеленыя пад будаўніцтва, трэба асвоіць у поўным аб'ёме.
Па пытанні выканання ў 2022 годзе заданняў па будаўніцтве і ўводзе ў эксплуатацыю агульнай плошчы жылых дамоў выступіць старшыня камітэта па архітэктуры і будаўніцтве аблвыканкама Аляксандр Шыдлоўскі.
Начальнік галоўнага ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі аблвыканкама Юрый Дзядзёла паведаміць аб ходзе рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе» на 2021 – 2025 гады на тэрыторыі Віцебскай вобласці.
Як рыхтуюцца сельгасарганізацыі вобласці да зімова-стойлавага ўтрымання буйной рагатай жывёлы, раскажа старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню аблвыканкама Сяргей Ягораў.
Удзельнікі выязнога паседжання наведаюць малочнатаварны рэпрадукцыйны комплекс СПФ «Заазер'е» Лепельскага раёна, дзе азнаёмяцца з тэхналогіяй утрымання цялят да двух месяцаў у індывідуальных клетках-доміках пад падстрэшкам. На МТФ «Лядно» ААТ «Лепельаграсэрвіс» паглядзяць, як ідзе падрыхтоўка жывёлагадоўчых памяшканняў да зімова-стойлавага ўтрымання.
Фота Алены Башун
Па матэрыяле газеты «Віцебскія весці»
https://vitvesti.by/politics/v-lepele-prokhodit-vyezdnoe-zasedanie-oblispolkoma.html