У Лепелі прайшоў трэнінг на прадмет выяўлення выпадкаў дэструктыўных паводзін навучэнцаў

08.06.2022

У Лепелі прайшоў трэнінг на прадмет выяўлення выпадкаў дэструктыўных паводзін навучэнцаў

Намеснікі дырэктароў па выхаваўчай рабоце сярэдніх школ горада і раёна, сацыяльныя педагогі, кіраўнікі міжшкольных метадычных аб'яднанняў сустрэліся ў раённым цэнтры дзяцей і моладзі, каб абмеркаваць выпадкі дэструктыўных паводзін сярод навучэнцаў. Трэнінг правялі прадстаўнікі аддзела па адукацыі райвыканкама, раённага вучэбна-метадычнага кабінета, а таксама начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх Лепельскага РАУС Анатоль Бурмістраў. Як было адзначана, факты дэструктыўных паводзін сярод дзяцей і падлеткаў, на жаль, сустракаюцца ў практыцы лепельскіх педагогаў. У якасці прыкладу прывялі выпадкі выкарыстання непаўналетнімі экстрэмісцкіх фраз, надпісаў, лагатыпаў, абрэвіятур. Часам, напісаўшы нешта забароненае, напрыклад, у кутку сшытка, дзеці нават не здагадваюцца аб тым, да якіх наступстваў гэта можа прывесці. Нярэдка, такія паводзіны выяўляюцца ў школьнікаў, якія апынуліся пад уплывам экстрэмісцкіх груп у сацыяльных сетках і месэнджэрах. Рэкамендацыі педагогам і бацькам – быць вельмі ўважлівымі да таго, пра што кажуць і пішуць дзеці, гутарыць з падлеткамі аб адказнасці за выкарыстанне экстрэмісцкіх матэрыялаў, надаваць больш увагі тэме патрыятызму, нацыянальных каштоўнасцяў і беларускага заканадаўства.

http://www.lepel-kraj.by/v-lepele-proshyol-trening-na-predmet-vyyavleniya-sluchaev-destruktivnogo-povedeniya-uchashhixsya/