У Лепелі ратавальнікі дасталі з палонкі дзікую казу, якая правалілася пад лёд

27.02.2024

У Лепелі ратавальнікі дасталі з палонкі дзікую казу, якая правалілася пад лёд

Лепельскім ратавальнікам патэлефанаваў мужчына і сказаў, што на возеры Проша паблізу 2-га Садовага завулка ў Лепелі пад лёд правалілася дзікая каза і самастойна не можа выбрацца на бераг. Працаўнікі МНС, якія прыбылі на месца, з дапамогай выратавальнай дошкі і вяровак вынялі жывёлу з палонкі і перадалі ў раённую ветэрынарную станцыю для далейшага абследавання.

Як распавёў мясцовы жыхар, знаходзячыся на прысядзібным участку, ён заўважыў, як жывёла правалілася пад лёд і не можа выбрацца, і выклікаў ратавальнікаў.