У Лепелі ўшанавалі памяць ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа

22.06.2022

У Лепелі ўшанавалі памяць ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа

Сёння,  у Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, у Лепелі прайшоў шэраг мерапрыемстваў. Першая лакацыя - тэрыторыя сярэдняй школы 3 г. Лепеля. Тут у памятнага знака на месцы расстрэлу мірных жыхароў прайшоў мітынг-рэквіем «Мы вечна будзем памятаць».

Другой пляцоўкай для правядзення мерапрыемстваў стаў раённы Дом культуры. Тут адбыўся вечар-рэквіем «Нам 41-ы не забыць».

22 чэрвеня 1941 года быў ціхі летні дзень, працавалі крамы, пошта, нават ЗАГС. Скончыліся заняткі ў школах, пачаліся канікулы ў студэнтаў педтэхнікума і школы медсясцёр. Жыхары нашага горада ў 12 гадзін слухалі па радыё выступ В.М. Молатава, з якога і даведаліся пра пачатак вайны. На досвітку 2 ліпеня 1941 года нямецкая авіяцыя здзейсніла першы налёт на Лепель, а да вечара да горада падышоў перадавы атрад нямецкай 7-й танкавай дывізіі і пачаў абстрэл з боку вёскі Стаi. Лепель, у раёне якога размяшчаліся буйныя ваенныя склады, абаранялі толькі курсанцкі полк Лепельскага артылерыйска-мінамётнага вучылішча, якое дыслакавалася ў пасёлку Бароўка, а таксама адыйшоўшыя на ўсход асобныя падраздзяленні і пагранічнiкі.

Падчас вечара-рэквіема артысты раённага Дома культуры прадставілі жахлiвую праграму, у шматлікіх на вачах з'явіліся слёзы. Усіх загінуўшых на той страшнай вайне ўдзельнікі мерапрыемства ўшанавалі хвілінай маўчання…

З 3 ліпеня 1941 па 28 чэрвеня 1944 года, больш за тысячу дзён Лепель знаходзіўся пад прыгнётам фашысцкай акупацыі. Па звестках архіва, за гады вайны на Лепельшчыне забіта 4700 чалавек, у тым ліку 1600 жанчын, 550 дзяцей, 903 чалавекі былі вывезены ў Германію на катаржныя работы. Памятны знак у гонар закатаваных у лагерах, расстраляных і забітых партызан, мірных жыхароў, вайскоўцаў, чырвонаармейцаў і яўрэяў устаноўлены ў цэнтры горада ў 2004 годзе на тэрыторыі дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №3 горада Лепеля».

http://www.lepel-kraj.by/v-lepele-v-den-pamyati-i-skorbi-proxodit-chereda-meropriyatij/