У Лепельскім дзяржаўным аграрна-тэхнічным каледжы адбылося ўрачыстае і значнае мерапрыемства – выпускны

28.06.2024

У Лепельскім дзяржаўным аграрна-тэхнічным каледжы адбылося ўрачыстае і значнае мерапрыемства – выпускны

У сваё самастойнае прафесійнае жыццё былі выпушчаны 74 спецыялісты розных прафесій - трактарысты-машыністы, слесары сельскагаспадарчых машын, прадаўцы, цырульнікі, кухары.

У цырымоніі ўручэння дыпломаў удзел прынялі і прадстаўнікі раённай улады – старшыня раённага выканаўчага камітэта Міхаіл Кісялевіч, а таксама начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Святлана Шавялёва.

Кіраўнік раёна ўручыў заслужаныя ўзнагароды кіраўніцтву каледжа, а будучым работнікам працоўных калектываў – дыпломы.

Для выпускнікоў каледжа гэты дзень назаўжды застанецца ў памяці яркай і значнай падзеяй, а для ўсіх педагагічных работнікаў – гэта яшчэ адзін гонар у скарбонку за сваіх падапечных, якія сталі ўжо такімі роднымі.