У Лепельскім дзяржаўным аграрна-тэхнічным каледжы прайшла сустрэча навучэнцаў з першым сакратаром раённага камітэта ГА "БРСМ" Кацярынай Бараноўскай. Тэма гутаркі - "Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь: будучыня залежыць ад нас"

Для маладых удзельнікаў сустрэчы пачатак 2025 года будзе адзначаны знакавай падзеяй - ім трэба будзе ўпершыню аддаць свой голас за годнага кандыдата, стаць датычнымі да пабудовы будучыні сваёй краіны.

Спікер расказала дзецям аб будучых выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і парадку іх правядзення, адказала на пытанні будучых выбаршчыкаў.

Удзел у выбарах - гэта не толькі канстытуцыйнае права, гэта грамадзянскі абавязак і вызначэнне ўласным рашэннем, якім будзе будучыня Беларусі. Важна данесці гэтую думку да моладзі, адказнай за наша мірнае і паспяховае заўтра, - адзначыла маладзёжны лідэр раёна.