У Лепельскім раёне адбыўся VII адкрыты абласны інтэлектуальны турнір

09.10.2023

У Лепельскім раёне адбыўся VII адкрыты абласны інтэлектуальны турнір

Арганізатарамі турніру традыцыйна выступілі адміністрацыя школы і інтэлектуальны клуб «IQ2» на чале з нязменным кіраўніком Яўгенам Ерыцянам, настаўнікам гісторыі і грамадазнаўства.

Турнір адкрыла дырэктар школы Дзiяна Мысіна. Яна вітала ўсіх прысутных, прадставіла каманды з Віцебска і Барысава, якія прымаюць удзел у нашым турніры ўпершыню, пажадала ўсім цікавай і насычанай гульні. Таксама Дзіяна Анатольеўна падзякавала спонсарам турніру - філіялу «Лепельскі МКК» ААТ «Віцебскі мясакамбінат» за прадстаўленыя салодкія прызы ўсім гульцам і трэнерам.

Змагацца за званне лепшага інтэлектуала вобласці сабраліся 18 каманд з Полацка, Віцебска, Наваполацка, Гарадка, Лепеля, а таксама г. Барысава. Вядучай турніру стала былы член школьнага інтэлектуальнага клуба Дзiяна Ерыцян. Рады, што ўдзел у арганізацыі такога дастаткова важнага мерапрыемства не толькі для клуба, але і для школы прынялі выпускнікі Бароўскай сярэдняй школы - сапраўды годная пераемнасць пакаленняў.

Турнір атрымаўся вельмі насычаным. Былі праведзены тры гульні: «Медыяазбука», «Свая гульня» і «Што? Дзе? Калі?».

Мы ўдзячныя ўсім камандам і трэнерам, якія падтрымалі турнір. Асобную падзяку выказваем Сяргею Красоўскаму (трэнеру з Полацка), Анатолю Войлакаву (трэнеру з Гарадка), Андрэю Кушніру, Юльяне Часнаковай (былому члену інтэлектуальнага клуба) за неацэнную дапамогу ў працы журы і падвядзенні вынікаў!

Вынікі аказаліся вельмі цікавымі.

У гульні «Медыяазбука»:

1 месца - «Лабірынт» (ДУА «Гімназія №1 г. Наваполацка»);

2 месца – «Аперацыя Ў» (ДУДА «Полацкі раённы цэнтр дзяцей і моладзі», УА «Полацкая дзяржаўная гімназія №1»);

2 месца - «Вожыкі – інтэлектуалы» (ДУА «Гімназія №1 г. Віцебска ім. Ж.І. Алфёрава»/ ДУДА «Віцебскі абласны Палац дзяцей і моладзі»);

3 месца - «Саўдзельнікі» (ДУА «Сярэдняя школа №4 г. Наваполацка»).

У гульні «Свая гульня»:

1 месца - «Лабірынт» (ДУА «Гімназія №1 г. Наваполацка»);

2 месца – «Аперацыя Ў» (ДУДА «Полацкі раённы цэнтр дзяцей і моладзі», УА «Полацкая дзяржаўная гімназія №1»);

3 месца - «Вожыкі – інтэлектуалы» (ДУА «Гімназія №1 г. Віцебска ім. Ж.І. Алфёрава»/ ДУДА «Віцебскі абласны Палац дзяцей і моладзі»).

У гульні «Што? Дзе? Калі?»:

1 месца - «Аперацыя Ў» (ДУДА «Полацкі раённы цэнтр дзяцей і моладзі», УА «Полацкая дзяржаўная гімназія №1»);

2 месца - «Вожыкі – інтэлектуалы» (ДУА «Гімназія №1 г. Віцебска ім. Ж.І. Алфёрава»/ ДУДА «Віцебскі абласны палац дзяцей і моладзі»;

3 месца - «Саўдзельнікі» (ДУА «Сярэдняя школа №4 г. Наваполацка»).

Залік сярод школьных каманд Лепельскага раёна:

1 месца - «Груша» (ДУА «Сярэдняя школа №3 г. Лепеля»);

2 месца - «Grazy ladies» (ДУА «Бароўская сярэдняя школа імя Р.К. Жукава Лепельскага раёна);

3 месца - «Рытм» (ДУА «Гімназія ім. І.М. Ярашава г. Лепеля»).

Залік сярод ювенальскіх каманд:

1. «Аперацыя Ў» (ДУДА «Полацкі раённы цэнтр дзяцей і моладзі», УА «Полацкая дзяржаўная гімназія №1»);

2. «Вожыкі – інтэлектуалы» (ДУА «Гімназія №1 г. Віцебска імя Ж.І. Алфёрава»/ ДУДА «Віцебскі абласны Палац дзяцей і моладзі»);

З. «Саўдзельнікі» (ДУА «СШ №4 г. Наваполацк»).

Залiк сярод юніёрскіх каманд:

1 месца - «Лабірынт» (ДУА «Гімназія №1 г. Наваполацка»);

2 месца - «Дэмабілізацыя» (УА «Полацкая дзяржаўная гімназія №1 імя Ф. Скарыны);

3 месца - «На Марсе класна» (ДУДА «Полацкі раённы цэнтр дзяцей і моладзі»).

Віншуем каманды, якія занялі прызавыя месцы! Усім гульцам жадаем здароўя, удачы і дасягнення інтэлектуальных вышынь!

Арганізатары і ўдзельнікі турніру выказваюць шчырую падзяку намесніку старшыні Лепельскага райвыканкама Віктару Азаронку, філіялу «Лепельскі МКК» ААТ «Віцебскі мясакамбінат» за пачастунак марожаным усіх удзельнікаў турніру. Вялікая падзяка ў арганізацыі і правядзенні турніру настаўнікам Мадзіне Сафінай, Наталлі Наймушынай, Наталлі Мысінай, навучэнцам 6 «Б» класа Ганне Ларковіч, Глебу Голубеву і Івану Галыніну.

 

Наталля Храпавіцкая. Газета «Лепельскі край»