У Лепельскім раёне пачаліся адпраўкі прызваных грамадзян да месца праходжання тэрміновай ваеннай службы

22.10.2024

У Лепельскім раёне пачаліся адпраўкі прызваных грамадзян да месца праходжання тэрміновай ваеннай службы

Сённяшнія навабранцы папоўняць шэрагі сіл спецыяльных аперацый.

Усяго на ўкамплектаванне Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў у кастрычніку-лістападзе плануецца накіраваць каля дзесяці тысяч чалавек.

У ваенным камісарыяце Лепельскага і Ушацкага раёнаў працягваюцца мерапрыемствы па прызыву грамадзян на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве.

Вядома, што цырымонія прыняцця ваеннай прысягі ў новапрыбыўшага папаўнення ў злучэннях і воінскіх часцях Узброеных сіл пройдзе 23 лістапада 2024 г.