У Лепельскім раёне паспяхова рэалізуецца шэраг інвестыцыйных праектаў

04.11.2024

У Лепельскім раёне паспяхова рэалізуецца шэраг інвестыцыйных праектаў

Толькі за 9 месяцаў бягучага года арганізацыямі раёна выкарыстана 66,2 млн. рублёў інвестыцый у асноўны капітал.

Гэтыя сродкі былі накіраваны на будаўніча-мантажныя работы, набыццё машын, абсталявання і транспартных сродкаў, тэхнічнае пераўзбраенне прадпрыемстваў, узвядзенне такіх сацыяльна значных аб'ектаў, як фізкультурна-аздараўленчы цэнтр з басейнам, дзіцячы сад.