У Лепельскім раёне патануў чалавек

11.11.2024

У Лепельскім раёне патануў чалавек

8 лістапада ў 10-25 Лепельскім выратавальнікам ад супрацоўнікаў міліцыі паступіла паведамленне аб выманні патанулага мужчыны 1965 года нараджэння з возера Ворань паблізу вёскі Ворань Лепельскага раёна. Трывогу забіла сястра загінуўшага, калі мужчына не вярнуўся дадому. У ходзе вышуковых мерапрыемстваў цела мужчыны было знойдзена ў возеры і вынята работнікамі міліцыі.