У Лепельскім раёне працягваецца вакцынацыя супраць грыпу

18.10.2023

У Лепельскім раёне працягваецца вакцынацыя супраць грыпу

Грып – гэта цяжкае вострае віруснае захворванне, не зберагаючае ні дзяцей, ні дарослых. Нягледзячы на поспехі медыцыны і намаганні ўрачоў ад грыпу і яго ўскладненняў у свеце штогод гінуць людзі. Адзіны эфектыўны спосаб прафілактыкі грыпу - гэта правядзенне вакцынацыі.

Прывівацца супраць грыпу неабходна кожны год. Гэта звязана з высокай зменлівасцю віруса грыпу. Менавіта таму штогод, па прагнозах СААЗ распрацоўваюцца новыя вакцыны, якія забяспечваюць абарону ад тых відаў віруса грыпу, якія з'яўляюцца найбольш актуальнымі ў дадзеным эпідэміялагічным сезоне і ўваходзяць у яе склад. 

Эфектыўнасць вакцыны ад грыпу непараўнальна вышэй за ўсе неспецыфічныя медыцынскія прэпараты, якія можна прымаць на працягу зімовых месяцаў, напрыклад вітамінаў, імунамадулятараў, сродкаў «народнай медыцыны» і гэтак далей.

Ахоўны эфект пасля вакцынацыі, як правіла, надыходзіць праз 8-12 дзён і захоўваецца да 12 месяцаў, у сувязі з чым правядзенне прышчэпак рэкамендавана штогод у перадсезонны перыяд актывізацыі распаўсюджвання вірусаў грыпу (звычайна ў восеньскі перыяд).

Увядзенне вакцыны супраць грыпу дазваляе падрыхтаваць арганізм да сустрэчы з вірусам і знізіць рызыку захворвання і ўзнікнення ўскладненняў пасля перанесенай грыпознай інфекцыі. Вакцына выклікае фарміраванне высокага ўзроўню спецыфічнага імунітэту супраць грыпу.

У першую чаргу імунізацыю супраць грыпу, паводле нацыянальнага календара прафілактычных прышчэпак, павінны атрымаць асобы, якія адносяцца да катэгорыі высокай рызыкі захворвання на грып і неспрыяльных ускладненняў:

- дзеці ва ўзросце ад 6 месяцаў да 3 гадоў;

- дзеці ва ўзросце ад 3 гадоў і дарослыя з хранічнымі захворваннямі;

- асобы з імунасупрэсіяй;

- асобы ва ўзросце старэйшыя за 65 гадоў;

- цяжарныя жанчыны;

- медыцынскія, фармацэўтычныя работнікі;

- дзеці і дарослыя, якія знаходзяцца ва ўстановах з кругласутачным рэжымам знаходжання;

- работнікі дзяржаўных органаў, якія забяспечваюць бяспеку дзяржавы і жыццядзейнасць насельніцтва

Гэтак жа рэкамендавана вакцынацыя супраць грыпу наступным групам насельніцтва:

- дзеці ад 3 да 6 гадоў;

- навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі;

- арнітолагі, работнікі птушкагадоўчых прадпрыемстваў і вірусалагічных лабараторый, якія займаюцца дыягностыкай грыпу і іншых вострых рэспіраторных інфекцый;

- работнікі сферы бытавога абслугоўвання;

- работнікі ўстаноў адукацыі;

- работнікі гандлю і грамадскага харчавання;

- работнікі транспартных арганізацый;

- асобы, якія знаходзяцца ў кантакце з пацыентам з хранічнай паталогіяй і імунасупрэсіяй;

- асобы, якія знаходзяцца ў кантакце з дзецьмі да 6 месяцаў.

 Ва УАЗ «Лепельская ЦРБ» на бясплатнай аснове маецца вакцына для прафілактыкі грыпу (інактываваная) і вакцына «Грыпол плюс». Гэтыя вакцыны вытворчасці Расійскай Федэрацыі, утрымоўваюць 3 інактываваных, расшчэпленых віруса грыпу, прадстаўленых штамамі эквівалентнымі штамам Вікторыя, Дарвін і Аўстрыя. На платнай аснове ёсць вакцына «Ваксігрып Тэтра» вытворчасць Францыі.

Вакцыны бяспечныя і добра пераносяцца.

Па стане на 18.10.2023 атрымалі вакцынацыю 959 чалавек, у тым ліку 114 дзяцей.

Прышчэпку можна атрымаць у паліклініцы УАЗ «Лепельская ЦРБ». Для дарослага насельніцтва: кабінеце №11, на 2 паверсе, з 9.00 да 13.00 па буднях, пасля агляду і заключэння ўрача ў каб. № 28, 2 паверх; для дзіцячага насельніцтва: каб.№31 на 2 паверсе дзіцячай кансультацыі аўторак, чацвер з 9.00 да 13.00 пасля агляду педыятрам, а таксама ў АУАП, ФАПах з 9.00 да 13.00 па буднях.

Нагадваем гэтак жа, што вакцынацыю супраць грыпу можна праводзіць сумесна з прышчэпкамі ад COVID-19 або з інтэрвалам 2 тыдні.

ДУ «Лепельскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі»