У Лепельскім РДК прайшоў раённы этап рэспубліканскага конкурсу "ЅuреrПРОФI-2023"

07.06.2024

У Лепельскім РДК прайшоў раённы этап рэспубліканскага конкурсу "ЅuреrПРОФI-2023"

Кампетэнтныя, упэўненыя, творчыя. Гэтымі словамі можна апісаць кожнага з удзельнікаў. Гэта 9 яскравых прадстаўнікоў з розных сфер дзейнасці. Аб'ядноўвае іх любоў да сваёй справы і поспехі ў прафесіі.

Адным з іспытаў для канкурсантаў стаў творчы нумар. Адзін чытаў вершы, другі танцаваў, трэці прадставіў тэатральную пастаноўку, чацвёрты граў на гітары і спяваў. Вызначыць лепшых сярод лепшых - задача складаная.

Вынікі раённага этапу рэспубліканскага конкурсу "SUPERПРОФІ-2024":

3 месца - Мікіта Карабань, ратавальнік-пажарны Лепельскага РАНС,
2 месца - Надзея Фаміна, выкладчык Лепельскага каледжа,
1 месца - Дзмітрый Паўлаў, рэжысёр Лепельскага раённага Дома культуры.

Усе канкурсанты атрымалі дыпломы ўдзельнікаў.

Пераможцам намінацыі "Прыз сімпатый гледачоў" стала Надзея Фаміна.

- Вас усіх аб'ядноўваюць талент і любоў да сваіх прафесій, - адзначыў Ігар Урбан. - Прыемна, што ў кожнага вялікая група падтрымкі, гэта сведчыць аб вашай згуртаванасці. Спадзяюся, вы і ў далейшым будзеце дарыць гледачу вашу творчасць.

Арганізатары конкурсу выказваюць падзяку ўсім удзельнікам спаборніцтва, а таксама іх групам падтрымкі.

Дзякуй, землякі, за актыўную жыццёвую пазіцыю, за працавітасць, спагадлівасць, любоў да роднага краю, за жаданне праслаўляць Лепельшчыну.