У Полацку ў рамках рэспубліканскага культурна-адукацыйнага праекта "Скарынаўскія дні ў Полацку-2024" праходзіў адкрыты турнір па хуткіх шахматах "Полацкая ладдзя"

23.09.2024

У Полацку ў рамках рэспубліканскага культурна-адукацыйнага праекта "Скарынаўскія дні ў Полацку-2024" праходзіў адкрыты турнір па хуткіх шахматах "Полацкая ладдзя"

Удзел бралі 172 шахматысты з Беларусі (Віцебск, Гродна, Орша, Наваполацк, Полацк, Гомель, Ліда, Жодзіна, Дзяржынск, Лепель, Узда, Чашнікі, Ушачы, Паставы, Глыбокае) і Расіі (Смаленск, Вялікія Лукі, Яраслаўль, Тосна). Усяго - 34 каманды!

Вынік для нашай каманды, дапоўнім - з малога горада, цалкам годны: каманднае месца - 16 з 34. Лепшы вынік сярод юнакоў паказаў Ягор Дзямко, лепшы вынік сярод дзяўчат - Мастоўнікава Таісія, самы высокі рост у параўнанні з мінулым годам паказаў Дзямід Аўтушко. Іван Драздоў, Сафія Катлярова і Максім Голец паказалі стабільную гульню свайго ўзроўню.

Усе хлопцы займаюцца ў трэнера Віктара Радзько ў раённым цэнтры дзяцей і моладзі.