Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
13.03.2023
У раённай бібліятэцы адбылася прэзентацыя кнігі «Генацыд беларускага народа. Лагеры смерці», падрыхтаванай выдавецтвам «Беларусь» сумесна з Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі
Удзел у прэзентацыі прынялі пракурор Лепельскага раёна Віталь Жыгімонт, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Алена Барадзейка, дырэктар раённага краязнаўчага музея Аліна Стэльмах, ваенны камісар Лепельскага і Ушацкага раёнаў Андрэй Пухальскі, дырэктар цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Алена Мазго.
У кнізе "Генацыд беларускага народа. Лагеры смерці" прадстаўлены новыя і раней невядомыя шырокай грамадскасці звесткі пра лагеры смерці на тэрыторыі БССР у перыяд нацысцкай акупацыі. У яго ўключаны матэрыялы крымінальнай справы аб генацыдзе насельніцтва Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд, а таксама інфармацыя з работ айчынных і замежных вучоных.
Кніга аб'ёмам 34 улікова-выдавецкія лісты займае 336 старонак. Яна выдадзена паралельна на рускай і англійскай мовах. Тыраж выдання – 3000 экзэмпляраў. Кніга выйшла ў свет у канцы снежня 2022 года. Але практычна за паўтара месяца ўвесь яе тыраж быў выдавецтвам рэалізаваны. Цяпер па ўзгадненню з Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь рыхтуецца да друку другі тыраж кнігі ў 4000 экзэмпляраў.