У раённым краязнаўчым музеі адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы жывапісу Аляксандра Саўчанкі "Роздум"

17.10.2024

У раённым краязнаўчым музеі адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы жывапісу Аляксандра Саўчанкі "Роздум"

Павіншаваць аўтара сабраліся сябры, калегі і, вядома, яго выхаванцы - як юныя школьнікі, так і дарослыя людзі. Усіх іх аб'ядноўвае любоў да мастацтва, прышчэпленая настаўнікам, і ўменне выказваць свой погляд на прыгажосць свету з дапамогай пэндзля і алоўка.

"Роздум" - гэта не проста выстава, а асабістае пасланне аўтара аб жыцці, аб вечных каштоўнасцях. Выкарыстоўваючы родныя краявіды як ключавыя кропкі, Аляксандр Саўчанка абуджае ў душы гледача глыбокія разважанні аб значэнні быцця. У яго карцінах праступае філасофскі дыялог з прыродай, з часам, з самім сабой.