У рамках адзінага дня інфармавання iнфармацыйна-прапагандысцкая група райвыканкама сустрэлася з супрацоўнікамі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях

18.08.2022

У рамках адзінага дня інфармавання iнфармацыйна-прапагандысцкая група райвыканкама сустрэлася з супрацоўнікамі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях

Наталля Кляшторная, начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнага гаспадаркі райвыканкама выступіла па асноўнай тэме «Даступнае жыллё - прыярытэтная задача сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь». Наталля Леанідаўна адзначыла, што пытанні будаўніцтва ў цэлым, і, асабліва, забеспячэнне грамадзян якасным і даступным жыллём, знаходзяцца на пастаянным кантролі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнка.

Штогадовы аб'ём уводу ў эксплуатацыю жылля за кошт усіх крыніц фінансавання плануецца павялічыць з 4 млн. кв.м у 2021 г. да 4,5 млн. кв.м у 2025 г. Рост аб'ёмаў будаўніцтва жылля мяркуецца як у цэлым па рэспубліцы, так і па рэгіёнах.

Таксама Наталля Леанідаўна спынілася на дзяржаўнай падтрымцы грамадзян у вырашэнні жыллёвых пытанняў, фарміраванні цэн на будуемае жыллё і многіх іншых пытаннях.

Алена Скорба, загадчык сектара спорту і турызму райвыканкама (намеснік кіраўніка групы), расказала аб рэалізацыі ў Лепельскім раёне дзяржаўнай палітыкі ў сферы фізічнай культуры, спорту і турызму, аб забеспячэнні выканання ў раёне мерапрыемстваў дзяржаўных праграм у сферы фізічнай культуры, спорту і турызму і многім іншым.

Юлія Валер'еўна Кокуш, урач-псіхіятр-нарколаг УАЗ «Лепельская ЦРБ», распавяла аб фактарах і прыкметах суіцыдальных паводзін. Як аказалася, рост гэтай праблемы назіраецца не толькі ў рэспубліцы, але і нашым раёне. У 2020 годзе было 4 суіцыды ў раёне, у 2021 - 5, за паўгода 2022 года — ужо 6. Вельмі важна, каб блізкія своечасова выявілі гэтыя прыкметы і змаглі зберагчы сваіх знаёмых ад сур'ёзнай памылкі.

У працы групы прыняў удзел протаіерэй Сергій Ляшкевіч, благачынны Лепельскага благачыння, які працягнуў тэму суіцыдаў. Святар расказаў аб хрысціянскім разуменні сэнсу жыцця, аб тым, што ў любой жыццёвай сітуацыі трэба заўсёды спадзявацца на дапамогу Бога і што трэба імкнуцца развівацца не толькі фізічна, але і духоўна. У гутарцы святар закрануў тэмы «Жыццё - гэта дар ад Бога», «Жыццё па волі Божай», «Давер Богу» і іншыя, акцэнтаваўшы ўвагу на асаблівай ролі сям'і і бацькоў у папярэджанні суіцыдальных паводзін дзяцей.

Быкаў Дзмітрый, інспектар дарожна-патрульнай службы АДАІ Лепельскага РАУС, праінфармаваў аб асноўных правілах дарожнага руху, частых парушэннях кіроўцамі ў Лепельскім раёне, аб важнасці быць уважлівым падчас руху і іншых аспектах.

Падчас гутаркі ў адрас выступоўцаў паступіў шэраг пытанняў, якія тычацца жыццядзейнасці раёна. У прыватнасці, паступіла пытанне аб будаўніцтве жылля на сяле, як паступаць кіроўцу, калі пешаход стаіць поруч «зебры» і не пераходзіць. Таксама ўзнялася праблема грэйдзіравання дарог.