У рамках акцыі "Не прапальвай сваё жыццё!" работнікі Лепельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з органамі прафілактыкі правялі мэтанакіраваную прафілактычную работу на тэрыторыі Лепельскага раёна

11.11.2024

Пад пільную ўвагу ратавальнікаў трапілі тыя катэгорыі насельніцтва, якія па тых ці іншых прычынах патрабуюць да сябе пэўнай увагі: адзінокія і адзінока пражываючыя састарэлыя, пажылыя людзі, а таксама грамадзяне, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, у тым ліку схільныя да злоўжывання спіртнымi напоямi.

Пры комплексным абследаванні домаўладанняў асаблівая ўвага надавалася стану пячнога ацяплення, газавага і электраабсталявання, наяўнасці ў жылых пакоях і спраўнасці аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.

Работнікі МНС таксама нагадалі жыхарам Лепельшчыны, да чаго можа прывесці дуэт "цыгарэта+алкаголь", патлумачылі, як папярэдзіць пры курэнні пажаранебяспечныя сітуацыі, акцэнтаваўшы ўвагу на тым, што менавіта з-за грэбавання элементарнымі правіламі бяспекі пры курэнні ў раёне ўжо загінула 2 чалавекі.