У рамках акцыі «Прафсаюзы - дзецям» плануецца павіншаваць 29 маленькіх жыхароў Лепельшчыны

28.12.2022

У рамках акцыі «Прафсаюзы - дзецям» плануецца павіншаваць 29 маленькіх жыхароў Лепельшчыны

Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі надае вялікую ўвагу дзецям, прымаючы ўдзел у пастаянна дзеючай дабрачыннай акцыі «Прафсаюзы дзецям». Дадзеная акцыя дзейнічае з 2002 года, аднак цікавасць да яе не згасае, а памер фінансавай падтрымкі з кожным годам расце. Самыя прыемныя, вясёлыя і запамінальныя сустрэчы адбываюцца, вядома, у пераднавагоднія дні, калі дзеці чакаюць свята і цуду.
Кожны год актыўны ўдзел у дабрачыннай акцыі прымаюць і раённае аб'яднанне прафсаюзаў Лепельшчыны, уключаючы першасныя прафсаюзныя арганізацыі працоўных калектываў. Так, напрыклад, днямі павіншаваць маленькіх жыхароў нашага раёна з надыходзячымі святамі паспяшаліся актывісты з пярвічак камунальнага ўнітарнага вытворчага прадпрыемства «Бароўка», а таксама Лепельскай раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі. Прадстаўнікі прафсаюзнага руху нечакана наведаліся да дзяцей і ўручылі ім салодкія падарункі. Адзначым, што ў спісе малых і дзяцей, якім былі ці будуць уручаны падарункі, апынуліся дзеці, якія па тых ці іншых прычынах не атрымалі навагоднія сюрпрызы па месцы працы іх бацькоў.
За перыяд дзеяння акцыі «Прафсаюзы - дзецям» плануецца павіншаваць 29 маленькіх жыхароў нашага раёна.