У раённым доме культуры прайшло маштабнае мерапрыемства па ваенна-прафесійнай арыентацыі з мэтай паступлення ў Ваенную акадэмію Рэспублікі Беларусь

11.12.2024

У раённым доме культуры прайшло маштабнае мерапрыемства па ваенна-прафесійнай арыентацыі з мэтай паступлення ў Ваенную акадэмію Рэспублікі Беларусь

На мерапрыемстве прысутнічалі навучэнцы старэйшых класаў усіх школ горада і раёна.

Юнакі і дзяўчаты горада пазнаёміліся з сучаснымі ўзорамі тэхнікі і ўзбраення, навучальнымі трэнажорамі, змаглі сабраць і разабраць зброю, прымерыць ваенную форму, экіпіроўку і рыштунак. І самае галоўнае - пагутарыць з прадстаўнікамі факультэтаў, педагогамі і курсантамі.

Ваенная дысцыпліна выхоўвае чалавека, гатовага дзейнічаць у любых умовах, стаць на абарону, прадоўжыць традыцыі нашых бацькоў, - у сваім выступленні падкрэсліла Вераніка Хомбак, намеснік старшыні Лепельскага райвыканкама.