У Старалядненскай школе 14 школьнікаў з 5 шматдзетных сем'яў атрымалі падарункі да пачатку навучальнага года ад Лепельскай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў

26.08.2024

У Старалядненскай школе 14 школьнікаў з 5 шматдзетных сем'яў атрымалі падарункі да пачатку навучальнага года ад Лепельскай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў

Старшыня арганізацыі Васіль Пшонка і актывіст Ларыса Скавародка асабіста павіншавалі рабят, бо іх сэрцы па-ранейшаму звязаныя з гэтай вёскай. Васіль Канстанцінавіч прайшоў усе ступені кар'еры тут: ад рабочага да дырэктара гаспадаркі, а Ларыса Васільеўна не толькі выкладала, але і кіравала школай. Яны з радасцю вяртаюцца, каб убачыць, як жыве вёска і якія традыцыі захоўваюцца.

Асабліва кранальным момантам стаў падарунак ад дзяўчынкі для Ларысы Васільеўны - маленькі букецік палявых кветак. Гэта стала прыемнай нечаканасцю не толькі для ветэранаў, але і для астатніх удзельнікаў мерапрыемства.