Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
11.11.2024
У верасні 2024 года ў Лепелі адкрылі новы фізкультурна-аздараўленчы цэнтр з двума басейнамі
У новым ФАЦ размясціліся два басейны. Для дарослых маецца вялікi з чарай на тры плавальныя дарожкі, даўжыня якіх складае 25 м. У дзіцячым басейне даўжынёй 10 м воднымі трэніроўкамі могуць займацца нават малыя да шасці гадоў.
У ФАЦ ужо адкрыты секцыі і гурткі па плаванні, якія могуць наведваць аматары плавання рознага ўзросту.
Таксама ў цэнтры ёсць сауна з купаллю. Тут абсталявалі асобны ўваход для зручнасці тых, хто прыйшоў толькі пагрэцца і аздаравіцца гарачай парай. Адкрылі ў ФАЦ і спартыўную і залу з трэнажорамі.
Як паказалі першыя месяцы эксплуатацыі новага аб'екта, лепельчане задаволеныя цэнтрам, з вялікім задавальненнем прыходзяць сюды на заняткі, цалкам укамплектавана і секцыя па плаванні.