У Віцебску прайшоў адкрыты абласны турнір па дзюдо, прысвечаны памяці выдатнага майстра спорту СССР Уладзіміра Іванавіча Гракова

02.12.2024

У Віцебску прайшоў адкрыты абласны турнір па дзюдо, прысвечаны памяці выдатнага майстра спорту СССР Уладзіміра Іванавіча Гракова

Адным з яркіх момантаў турніру стала выступленне Лепельскага дзюдаіста Стродава Данііла, які ў вагавой катэгорыі звыш 73 кг заваяваў першае месца. Яго ўпэўненыя і тэхнічныя дзеянні на татамі не пакінулі шанцаў супернікам, І Данііл прадэманстраваў выдатную фізічную падрыхтоўку і стратэгічнае мысленне ў сутычках.

Перамога на турніры - гэта не толькі асабісты поспех спартсмена, але і гонар для ўсяго Лепельскага дзюдо.

Віншуем Данііла Стродава з заслужанай перамогай і жадаем яму далейшых поспехаў на спартыўным шляху!